BE RU EN

«Бел-чырвона-белы сцяг павінен быць над кожным паселішчам у Беларусі»

  • 29.05.2017, 12:30

28 траўня ў сядзібе паэта Славаміра Адамовіча адбыўся Фестываль нацыянальнага сцяга.

Падчас фестывалю была створана Менская абласная Рада Руху салідарнасці «Разам», у якую ўвайшлі прадстаўнікі 5 гарадоў: Маладзечна, Вілейкі, Барысава, Мар'інай Горкі, Заслаўя.

«Спадзяемся, што ў гэтых гарадах будуць праходзіць акцыі Руху салідарнасці «Разам». Наперадзе - праца ў папаўненні Рады прадстаўнікамі з іншых гарадоў Меншчыны», - паведамляе прэс-сакратар руху салідарнасці «Разам» Алена Таўстая.

Фестываль прайшоў урачыста, бел-чырвона-белы сцяг быў узняты над дахам пад нацыянальны гімн «Магутны Божа».

Паэт Славамір Адамовіч заклікаў пераймаць яго прыклад, каб у кожным паселішчы быў свой сцяг.

Фестываль скончыўся сяброўскім застоллем, да якога запрасіў гасцінны гаспадар.

Апошнія навіны