BE RU EN

Бацькі пра графік «пад Колю»: Улады жывуць на іншай планеце

  • 29.05.2017, 12:16

Жыхары Бярозы абураныя пастановай пра перанос пачатку заняткаў у школе на 9 гадзін.

Шмат шуму і трывогі нарабіла ўказанне Аляксандра Лукашэнкі пра пачатку навучання ў школах з 9 гадзін, а не з 8, як было раней.

Са слоў Лукашэнкі, яго малодшы сын Мікалай не высыпаецца, калі заняткі пачынаюцца з васьмі. Прапанова выклікала шмат нараканняў сярод бацькоў.

«Радыё Рацыя» сабрала абураныя каментары жыхароў Бярозы:

- Мне ад гэтага будзе не вельмі добра.

- Школьнікам на 9 гадзін, а дзіцячаму саду на 8? Так Лукашэнка гэта «зразумеў», таму што ў яго дзіця не высыпаецца.

- Яны жывуць на іншай планеце. Яны не ведаюць, як жыве народ. Не толькі Лукашэнка, але і ўсё чынавенства.

- Людзі, якія працуюць, - гэта ж бацькі, і яны не згодныя. І я думаю, што да іх прыслухаюцца.

- Я вядома ж супраць. Я іду на працу на 8 гадзін, мая дачка - другакласніца.

І куды я яе дзену?

Апошнія навіны