BE RU EN

У Беларусі высадзіцца расейскі спецназ

  • 29.05.2017, 12:04

У кастрычніку адбудуцца вучэнні Сіл спецаперацый Беларусі і спецназа ПДВ РФ.

Спецпадраздзяленні Сіл спецаперацый Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расеі ў кастрычніку 2017 года правядуць сумесныя тактычныя вучэнні, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу расейскага Міністэрства абароны.

Месцам правядзення сумесных вучэнняў стане наша краіна. Для іх абраныя палігоны ў Пухавіцкім, Асіповіцкім і Менскім раёнах Беларусі.

Паводле заявы расейскага Міністэрства абароны, вучэнні будуць праходзіць у адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж вайсковымі ведамствамі Беларусі і Расеі.

Апошнія навіны