BE RU EN

Магілёўцаў прымушаюць «скідацца» на Дзень горада

  • 29.05.2017, 11:52

Улады збіраюць «добраахвотныя ахвяраванні» на чарговае «народнае гулянне».

Каардынацыйны савет грамадскіх і нацыянальных аб'яднанняў, палітычных партый і прафзвязных арганізацый горада Магілёва арганізаваў збор «добраахвотных ахвяраванняў» для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю г. Магілёва сярод сваіх сябраў і актывістаў.

Бланк ведамасці для збору такіх ахвяраванняў пераслалі ў рэдакцыю 6tv.by адзін з чытачоў. Відавочна, сябры савета далёка не ў захапленні ад ініцыятывы свайго кіраўніцтва аб «добраахвотным» зборы сродкаў на чарговае «народнае гулянне».

Каардынацыйны савет, які аб'ядноўвае блізу 60 арганізацый грамадскіх і нацыянальных аб'яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый, існуе ў горадзе Магілёве з 2005 года. Усе гэтыя гады ўзначальвае яго Пянькова Зінаіда Васільеўна, намесніца старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Апошнія навіны