BE RU EN

Лукашэнка заявіў, што ён сам шые форму для хакейнай каманды

  • 29.05.2017, 11:21

Дыктатар даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць хакейнай экіпіроўкі.

Лукашэнка і намеснік прэм'ера-міністра Васіль Жарко загаварылі пра вытворчасць хакейнай экіпіроўкі, паведамляе «Белсат».

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала АНТ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба вырабляць свой спартыўны інвентар і спартыўнае адзенне:

«Гэта ж не справа, калі кіраўнік краіны разам з дызайнерамі шые форму для каманды».

Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ва ўчорашнім інтэрв'ю АНТ распавёў, што ўрад ужо атрымаў задачу ад Аляксандра Лукашэнкі, якая «павінна быць вырашана сёлета»:

«Экіпіроўка для дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ павінна быць айчыннай вытворчасці. Мы ўжо прапрацавалі гэта пытанне, у нас ёсць прадпрыемствы, якія выпусцяць і форму, і абарону, і шлемы, і канькі».

Апошнія навіны