BE RU EN

Трамп сфармаваў з краін Персідскага заліва антыіранскую кааліцыю

  • 29.05.2017, 10:26

Краіны Блізкага Усходу аб'ядноўваюцца вакол прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп практычна завяршыў на Блізкім Усходзе фармаванне шырокай антыіранскай і антытэрарыстычнай кааліцыі з дзяржаў Персідскага заліва і іншых мусульманскіх краін. Пра гэта ў сваім артыкуле для zn.ua піша экспэрт «Майдана замежных спраў» Аляксандр Хара. Як паказвае аўтар, амерыканскаму лідару спатрэбілася тое, што ў сталіцах вядучых рэгіянальных гульцоў падзяляюць ацэнку Вашынгтонам Ірана як аднаго з ключавых фактараў, што дэстабілізуе абстаноўку.

«Бо іранскія вайскоўцы ваююць супраць ЗША і саюзнікаў у Сірыі, Тэгеран фінансуе шыіцкіх баевікоў у Іраку, выдае зброю тэрарыстам у Емене і Бахрэйне, а таксама падтрымлівае групоўкі ў Сектары Газа, якія нясуць пагрозу Ізраілю. У дадатак да гэтага Тэгеран развівае ракетны патэнцыял і, паводле ацэнак некаторых экспэртаў, здольны за кароткі час актуалізаваць ядзерныя праграмы», - гаворыцца ў артыкуле. У той жа час Хара адзначае, што нягледзячы на перадвыбарчыя лозунгі пра неабходнасць разарваць «ядзернае пагадненне», новая адміністрацыя ЗША не спяшаецца рабіць гэта, больш за тое - працягнула мараторый на дзеянне санкцый. «Відавочна, гэта павінна радаваць пераабранага ўмеранага прэзідэнта Ірана, «бацькі кампрамісу» з амерыканцамі Хасана Рухані, які спрабаваў на межах магчымага знізіць абвастрэнне запалу і вызваліць краіну з санкцыйнай завесы, якая душыць эканамічнае развіццё, стварае празмернае сацыяльна-палітычнае напружанне», - робіць высновы аўтар.

Нагадаем, падчас выступу ў Рыяд 21 траўня, амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў Тэгеран у пастаўках узбраенняў экстрэмістам і навучанні баявікоў, якія нясуць «хаос і кровапраліцце». Са слоў прэзідэнта ЗША, тэрор і кровапраліцце не дазваляюць рэгіёну выкарыстоўваць свой патэнцыял. Ён таксама заклікаў краіны, большасць насельніцтва якіх складаюць мусульмане, узяць на сябе вялікую адказнасць за барацьбу супраць ісламскага радыкалізму.

Апошнія навіны