BE RU EN

У цэнтры Менска прагучаў «Магутны Божа»

  • 29.05.2017, 9:14

Гімн-малітву выканалі падчас шматтысячнай працэсіі Божага Цела ў сталіцы.

28 траўня менскія каталікі прайшлі па вуліцах сталіцы з працэсіяй Божага Цела. Шэсце пачалося каля касцёла Святога Роха на Залатой Горцы, прайшло па праспекце Незалежнасці праз плошчу Перамогі, Кастрычніцкую плошчу і плошчу Незалежнасці да галоўнай каталіцкай святыні Менска.

Каля касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі заспявалі «Малітву» Наталлі Арсенневай, больш вядомую як «Магутны Божа», паведамляе «Белсат».

У 1947 году кампазітар Мікалай Равенскі паклаў «Малітву» на музыку, пасля чаго «Магутны Божа» стаў для беларускага эмігранцкага руху сапраўдным рэлігійным гімнам.

Апошнія навіны