BE RU EN

У Нью-Ёрку прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх патрыётаў

  • 29.05.2017, 8:56

Беларусы Паўночнай Амерыкі патрабавалі вызваліць фігурантаў «справы Белага легіёну».

28 траўня каля Генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку Бруклінскім аддзелам «Беларуска-амерыканскага задзіночання» (БАЗА) быў арганізаваны мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, паведамляе сайт belaruspartisan.org.

З прамовай выступіў Зянон Пазняк. Ён заявіў, што нядаўна распачатыя справы супраць удзельнікаў клуба «Патрыёт» і арганізацыі «Белы легіён» з'яўляюцца сфабрыкаванымі з мэтай дагадзіць Маскве і ізаляваць найбольш свядомых і здольных да супраціву грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны