BE RU EN

Фотафакт: «Крэатыў» магілёўскіх уладаў да юбілею горада

  • 28.05.2017, 19:57

Вось што бывае, калі выканаўчая ўлада лезе ў малазнаёмыя для сябе фарматы накшталт графіці.

Магілёўскі блогер Дзяніс Васількоў размясціў у сваім блогу фатаграфію надпісу-хэштэгу, які быў падрыхтаваны ў рамках святкавання 750-годдзя Магілёва.

Надпіс займае ў даўжыню блізу дваццаці метраў і ўяўляе сабой напісаныя звычайнай чырвонай фарбай словы на бетоннай агароджы. З незразумелай прычыны мастак не змог размясціць літары на адной вышыні і ў роўнай аддаленасці адна ад адной. У выніку надпіс бачыцца як # Гор жусь ЧтоИ зМог илёва.

ФОТА: VASILKOU.COM

Апошнія навіны