BE RU EN

У Венесуэле пратэстоўцы пабудавалі барыкаду з грузавікоў

  • 28.05.2017, 10:14

Дэманстрацыя за свабоду прэсы ў Каракасе перарасла ў сутыкненні з паліцыяй.

Дэманстрацыя за свабоду прэсы ў Венесуэле, якая адбылася ў нядзелю 28 траўня, перарасла ў сутыкненні з паліцыяй. Маладыя людзі пры дапамозе грузавікоў і барыкадаў заблакавалі аўтастраду, якая праходзіць праз сталіцу краіны Каракас, а потым падпалілі іх. Для разгону дэманстрацыі паліцыя ўжыла слезацечны газ. У адказ дэманстранты закідалі паліцыянтаў кідальнымі снарадамі і кактэйлямі Молатава, паведамляе «Нямецкая хваля».

ФОТА: RCTV

Нагодай для дэманстрацыі стала дзясятая гадавіна закрыцця апазіцыйна настроенага тэлеканала RCTV. Тагачасны прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес замест RCTV стварыў новы дзяржаўны канал – TVES. Пераемнік Чавеса Нікалас Мадура абвясціў, што TVES усе гэтыя гады сімвалізуе «гуманітарнае тэлебачанне».

ФОТА: RCTV

Пратэставыя акцыі апазіцыі ў Венесуэле праходзяць ужо некалькі месяцаў. Дэманстранты дамагаюцца зняцця з пасады Нікаласа Мадуры. На думку апазіцыі, ён адказны за эканамічны крызіс у краіне, які прывёў да сур'ёзнага дэфіцыту забеспячэння. Падчас пратэставых акцый забітыя 58 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя.

Апошнія навіны