BE RU EN

Брытанскія знішчальнікі ўзнялі ў паветра праз самалёты РФ

  • 27.05.2017, 20:08

Знішчальнікі Typhoon былі ўзнятыя ў паветра пасля ўваходжання ў брытанскую паветраную прастору расейскіх самалётаў.

Два знішчальнікі Typhoon каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі былі ўзнятыя ў паветра пасля таго, як два расейскія самалёты ўвайшлі ў брытанскую паветраную прастору. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Самалёты былі ўзнятыя з базы Лосімут у Шатландыі. Пасля выканання задання знішчальнікі вярнуліся на базу.

У Мінабароны Брытаніі не ўдакладнілі, ці меў месца факт уварвання расейскіх самалётаў у паветраную прастору краіны.

Нагадаем, 10 лютага Вялікабрытанія ўзняла знішчальнікі, каб прасачыць за двума расейскімі бамбавікамі, якія праляталі паблізу паветранай мяжы Брытаніі.

Апошнія навіны