BE RU EN

Уночы з суботы на нядзелю могуць не дзейнічаць карткі

  • 27.05.2017, 20:04

Гэта звязана з прафілактычнымі работамі Банкавага працэсінгавага цэнтра.

Банкавы працэсінгавы цэнтр 28 траўня з 2.00 да 5.00 будзе праводзіць прафілактычныя работы ў сістэме электразабеспячэння прадпрыемства.

У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак некаторых банкаў, піша tut.by.

Праблемы могуць узнікнуць з карткамі банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкавы працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатоўкі, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, прылучанымі да апаратна-праграмнага комплексу ААТ «Банкавы працэсінгавы цэнтр».

Апошнія навіны