BE RU EN

Свабоду патрыётам!

  • 27.05.2017, 18:42

Сёння ў Менску прайшло чарговае пасяджэнне сейма руху салідарнасці «Разам».

У выніку пасяджэння была прынятая заява, тэкст якой сайт Charter97.org публікуе цалкам:

«Сейм руху салідарнасці “Разам” мяркуе, што крымінальная справа, распачатая напярэдадні Дня Волі супраць актывістаў былога “Белага Легіёну”, “Ваяра”, іншых беларускіх патрыётаў, палітычная, і прызнае іх усіх палітвязнямі.

Мяркуем, што гэтая справа цалкам інспіраваная і сфабрыкаваная спецслужбамі, і адзначаем падабенства “справы патрыётаў” з змрочнымі чэкісцкімі справамі 20-га стагоддзя, напрыклад з такімі, як справа “Саюза вызвалення Беларусі”, у чым была мэта знішчэнне беларускай нацыянальнай эліты.

Мяркуем, што заявы часткі беларускіх праваабаронцаў пра немагчымасць прызнаць палітвязнямі да суду фігурантаў гэтай справы памылковыя і правакуюць далейшыя рэпрэсіі ў Беларусі.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення крымінальных справаў у дачыненні да іх, у тым ліку ў справе беларускіх патрыётаў:

Аляксея Абрамава, Аляксея Бяляўскага, Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Аляксандра Зімніцкага, Івана Кавальчука, Андрэя Комліка-Ямаціна, Сяргея Кунцэвіча, Міраслава Лазоўскага, Віктара Мароза, Дзмітрыя Новіка, Цімура Пашкевіча, Уладзіміра Румянцава, Сяргея Стрыбульскага, Уладзіміра Фёдарава, Алеся Яўдахі.

Звяртаемся да міжнароднай і беларускай грамадскасці з заклікам зрабіць усё для вызвалення беларускіх патрыётаў, каб не дапусціць новую хвалю рэпрэсій у Беларусі.

Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны