10 прыхаваных функцыяў iPhone, пра якія карысна ведаць
- 27.05.2017, 17:14
У iPhone ёсць даволі шмат невідавочных магчымасцяў, пра якія ведаюць не ўсе ўладальнікі гаджэта.
Магчымасці iPhone з'яўляюцца ягонай галоўнай «фішкай». У адрозненне ад астатніх прыладаў, усе функцыі «яблычных» смартфонаў дэталёва прапрацаваныя, а таму працуюць зладжана і безадмоўна, піша hyser.com.ua.
Ужо «са скрынкі» апарат мае ўсе самыя неабходныя опцыі, якія дазваляюць камфортна карыстацца інтэрнэтам, рабіць званкі, рабіць фота / здымаць відэа, слухаць музыку, глядзець відэа. Але, як ні дзіўна, у iPhone ёсць даволі шмат невідавочных магчымасцяў, пра якія ведаюць не ўсе ўладальнікі гаджэта. Спіс па-сапраўднаму функцыянальных трукаў, пра якія ведаюць далёка не ўсе карыстальнікі Apple-гаджэтаў…
Выдаляйце тэкст хутчэй
Калі вы націскаеце і трымаеце кнопку выдалення тэксту, хуткасць выдалення літараў праз некалькі імгненняў павялічваецца, аднак ёсць больш хуткі спосаб. Калі ваш iPhone падтрымлівае 3D Touch, проста націсніце Backspace троху мацней, і вы атрымаеце такі самы вынік.
Хуткае выключэнне ліхтарыка
У iOS ліхтарык уключаецца з Пункта кіравання, але вось выключаць яго такім самым спосабам не заўсёды зручна, асабліва калі ў вас занятыя рукі. Ёсць больш просты спосаб – на экране блакавання зрабіце няпоўны свайп налева: iPhone вызначыць гэта як адкрыццё камеры і выключыць ліхтарык.
Перадпрагляд усіх адкрытых старонак у Safari
Паводле змоўчання ўкладкі ў Safari размешчаныя вертыкальна, але гэта не зусім зручна, калі ў вас вельмі шмат адкрытых старонак. Пры праглядзе сайтаў перавярніце iPhone у гарызантальнае становішча і зрабіце жэст звядзення пальцаў – і вы ўбачыце адкрытыя ўкладкі.
Як адкрыць Spotlight у любым дадатку
Часам трэба адкрыць пошук у iPhone без адкрывання меню апавяшчэнняў. На самай справе Spotlight можна хутка запусціць з любога прыкладання. Для гэтага ў любым дадатку зрабіце свайп уніз, але спыніцеся, калі ўбачыце поле пошуку і адчуеце лёгкую вібрацыю. Пасля гэтага адпусціце палец – і вы трапіце на экран Spotlight.
Адсочванне пасылак
Хтосьці адправіў вам нумар для адсочвання пасылкі праз «Паведамленні»? Націсніце на нумар і ўтрымлівайце, пакуль не з'явіцца опцыя адсочвання.
Прыярытэт загрузкі прыкладанняў
Калі ў момант загрузкі якога-небудзь прыкладання націснуць на ягоную выяву з высілкам, з'явіцца опцыя «Прыярытэзаваць загрузку».
Бясконцы зум фатаграфій
iOS дазваляе набліжаць фатаграфіі толькі да пэўнага моманту, але ёсць невялікі трук, які дазваляе зумаваць малюнак бясконца. Адкрыйце рэдактар малюнкаў і трохі абрэжце карцінку. Пасля гэтага на старонцы прагляду фота можна набліжаць бясконца.
Пошук словаў на старонцы ў Safari
Большасць карыстальнікаў не ведаюць, што могуць шукаць словы на старонцы ў мабільным Safari. Набярыце патрэбнае слова ў адрасным радку браўзара, але не націскайце «Пошук». Замест гэтага перайдзіце ўніз старонкі, і вы ўбачыце функцыю пошуку слова.
Закрыць адразу ўсе ўкладкі ў Safari
Гэта функцыя асабліва спадабаецца карыстальнікам, якія пакідаюць адкрытымі дзясяткі ўкладак. Націсніце і ўтрымлівайце кнопку прагляду ўкладак у правым ніжнім куточку Safari, пасля чаго націсніце кнопку «Закрыць укладкі».
Змяніць парадак значкоў на панэлі «Падзяліцца»
Калі вы хочаце змяніць парадак выяваў з функцыямі на экране «Падзяліцца», проста перасоўвайце іх як вам падабаецца.