BE RU EN

БЧ не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт ноччу 28 траўня

  • 27.05.2017, 16:16

Гэта звязана з магчымымі перапынкамі ў працы ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт ноччу 28 траўня, паведамляецца на сайце БЧ.

З 1.30 да 5-й 28 траўня набыццё і вяртанне праязных дакументаў у сістэме продажу праз інтэрнэт БЧ будуць недаступныя. Гэта звязана з магчымымі перапынкамі ў працы ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» у перыяд з 2-й да 5-й.

Апошнія навіны