BE RU EN

У Віцебску падправілі графіці з выявай Шматко

  • 27.05.2017, 15:16

Ананімныя арт-актывісты пажартавалі са стваральнікаў графіці.

Яны вырашылі высмеяць графіці каманды афарміцеляў #youfeelmyskill («ты адчуваеш маё ўменне») з выявай прапаршчыка Шматко, героя расейскага серыяла «Салдаты», якое ім здалося недарэчным і безгустоўным.

Яны зафарбавалі надпіс «Ну ё-маё», замяніўшы на «#ifeelyourIQ» («я адчуваю тваё IQ»), іранічна спаслаўшыся на назву групы афарміцеляў, піша belaruspartisan.org.

Група #youfeelmyskill вядомая тым, што малявала графіці з выявай герояў савецкіх фільмаў. Цяпер вось перайшлі на расейскія.

Апошнія навіны