BE RU EN

Збанкрутаваў ААТ - цяпер «падымае» сяло!?

  • 27.05.2017, 12:55

Гора-кіраўнік, што разваліў «Крычаўгрузаўта», нядоўга заставаўся «дармаедам».

ААТ «Крычаўгрузаўта», якім больш за 15 гадоў кіраваў дэпутат Крычаўскага райсавета некалькіх скліканняў У. Ільянкоў (на фота), прызнанае банкрутам, піша 6tv.by.

Але яго кіраўнік, нядоўга знаходзіўся ў статусе «дармаеда». Дзякуючы камісіі працаўладкавання пры Крычаўскім райвыканкаме, якую ўзначальвае старшыня В.Сысаева, У. Ільянкоў даслоўна ў лічаныя дні быў працаўладкаваны галоўным інжынерам КСУП «Маляцічы-агра».

Практычна ўсе гаспадаркі раёна, - за выключэннем СВК «Калгас імя Суворава», - фактычна банкруты.

Відаць, што і КСУП «Маляцічы-агра» пры такіх кадравых пастановах, чакае доля ААТ «Крычаўгрузаўта».

Апошнія навіны