BE RU EN

Шапіра: У кожным лядовым палацы павінна быць хакейная каманда

  • 27.05.2017, 12:30

Новы «начальнік у хакеі» праяўляе актыўнасць.

У кожным лядовым палацы ў перспектыве павінна быць створана хакейная каманда.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра.

«Абавязкова павінны быць каманды. Гэта дух спаборнасці. Ён дае магчымасць атрымліваць задавальненне, задавальненне ад наведвання лядовых палацаў. Таму гэта вельмі важная і патрэбная справа - каб кожны лядовы палац быў з камандамі», - сказаў Сямён Шапіра.

Са слоў старшыні Федэрацыі хакея, вядзенне вучэбна-трэніровачнага працэсу на лёдзе для дзяцей стане прыярытэтнай задачай.

«Думаю, увесь лёд павінен быць заняты. Павінны быць трэніровачныя працэсы - хлопцы, дзеці павінны трэніравацца», - адзначыў ён.

Апошнія навіны