BE RU EN

У Бэрліне машына з'ехала па лесвіцы на станцыю метро

  • 27.05.2017, 11:18

Некалькі чалавек пацярпелі.

Папярэдне, адбыўся няшчасны выпадак, калі кіроўца спрабаваў ухіліцца ад веласіпедыста, які раптам выехаў.

Машына звалілася ўніз па прыступках да ўваходу на станцыю метро ў Бэрліне. Прынамсі шэсць чалавек пацярпелі, паведамляе Express.co.uk. 


Імаверна, адбыўся няшчасны выпадак, калі кіроўца спрабаваў ухіліцца ад сутыкнення з веласіпедыстам.

ФОТА: TWITTER

Машына заехала ў натоўп пасажыраў метро. Аўтамабіль спыніўся да канцы лесвіцы, якая вядзе да платформы.

19 снежня 2016 года грузавы аўтамабіль урэзаўся ў калядны кірмаш у цэнтры Бэрліна. У выніку інцыдэнту загінулі 12 чалавек, больш за 50 пацярпелі. Нямецкія ўлады назвалі здарэнне тэрактам.

ФОТА: TWITTER

Апошнія навіны