BE RU EN

Беларуска стала першай на этапе Брыльянтавай лігі ў Юджын

  • 27.05.2017, 10:49

Таццяна Халадовіч - рэкардсменка Беларусі ў кіданні дзіды сярод жанчын.

Спартоўка стала пераможцай 3-га этапу прэстыжных міжнародных спаборніцтваў у лёгкай атлетыцы «Брыльянтавая ліга», якое праходзіць у Юджын (ЗША, Арэгон), паведамілі парталу interfax.by ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Таццяна адправіла дзіду на адзнаку 66,30 м, тым самым не дакінуўшы толькі 4 см да ўласнага рэкорду (66,34 м), які яна летась устанавіла на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме.

Другое месца заняла кітаянка Шынь Лю, якая паказала вынік 65,21 м, трэцяя - Сара Колак з Харватыі, якая адправіла набой на 64,64 м.

На спаборніцтвах у Юджын сёння ўвечары таксама выступяць Марына Арзамасава, якая будзе змагацца з Кастэр Сяменяй, Маргарэт Вамбуй, Хабітам Алемы і іншымі на дыстанцыі 800 метраў, і Аліна Талай, якая выйдзе на старт дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.

Апошнія навіны