BE RU EN

Менскае «Дынама» хоча перахапіць Андрэя Касціцына ў «Куньлунь»

  • 27.05.2017, 10:15

Менскае «Дынама» ўключылася ў барацьбу за форварда Андрэя Касціцына, які выступаў у мінулым сезоне за «Сочы» і на якога таксама прэтэндуе «Куньлунь».

Паведамляецца, што 32-гадовы беларус яшчэ не вызначыўся з выбарам клуба. У 51 матчы мінулага чэмпіянату КХЛ Касціцын набраў 34 (16 + 18) балы.

Раней нападнік таксама выступаў за «Тарпеда» і «Трактар».

Апошнія навіны