BE RU EN

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з двух рэгіёнаў РФ

  • 26.05.2017, 19:29

На тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваныя выпадкі птушынага грыпу.

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Самарскай вобласці і Рэспублікі Марый Эл праз птушыны грып.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, піша agroperspectiva.com.

Са звестак Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Самарскай вобласці Расеі і Рэспублікі Марый Эл жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пяра, кармоў і кармавых дадаткаў з птушкі, кармоў і кармавых дабавак расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі птушкагадоўчай прадукцыі, утрымання, забою і разбору птушкі.

Птушыны грып - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца абцяжарваннем, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання.

Апошнія навіны