BE RU EN

Стала вядома, хто зладзіў выбух у двары амбасады Беларусі ў Літве

  • 26.05.2017, 12:02

Раней гэты чалавек не трапляў у поле зроку літоўскіх вартавых парадку.

Віленская паліцыя паведаміла, што высветліла асобу мужчыны, які падазраецца ў тым, што ён закінуў петарду на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Вільні. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Прадстаўнік галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Паўлюс Радвілавічус паведаміў, што гэты чалавек раней у поле зроку паліцыі не трапляў. Яму выстаўленае падазрэнне ў парушэнні грамадскага парадку.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 18 траўня. У двор беларускай амбасады ў Вільні невядомы кінуў петарду. Неўзабаве паліцыя горада распаўсюдзіла фота падазраванага з камеры відэаназірання.

Апошнія навіны