BE RU EN

У РФ знайшлі «спадчынніка» Чуркіна ў ААН

  • 25.05.2017, 19:55

Камітэт Дзярждумы міжнародных спраў узгадніў імя новага сталага прадстаўніка РФ.

Кандыдатура намеснік кіраўніка МЗС Расеі Васілія Небянзі на пасаду сталага прадстаўніка Расеі пры ААН была падтрыманая на пасяджэнні камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах, паведамляе politeka.net.

Раней у МЗС РФ паведамлялі, што Небянзя пасля ўзгаднення ў Думе зможа паехаць у Нью-Ёрк у якасці сталага прадстаўніка Расеі пры ААН ужо летам.

55-гадовы Васіль Небянзя да свайго прызначэння намеснікам міністра замежных спраў шмат гадоў працаваў на высокіх пасадах у прадстаўніцтвах РФ пры ААН у Нью-Ёрку і Жэневе.

Пасада сталага прадстаўніка РФ у ААН стала вакантнай пасля смерці папярэдняга пасла Віталя Чуркіна. Дыпламат памёр ва ўзросце 64 гадоў у Нью-Ёрку 20 лютага.

Апошнія навіны