BE RU EN

У Беларусі дзіцячых трэнераў будуць кантраляваць з дапамогай відэакамер

  • 25.05.2017, 19:40

Новаўвядзенне прыдумаў новы старшыня ФХБ Cямён Шапіра.

Старшыня ФХБ Сямён Шапіра расказаў, што хакейных трэнераў у беларускіх ДЮСШ будуць кантраляваць з дапамогай відэакамер.

«Я сам калісьці займаўся ў дзіцячай-юнацкай спартыўнай школе футболу. Трэнер прыходзіў, кідаў мяч, чытаў газету, мы дурэлі на падлозе - увесь працэс трэнерскі. На жаль, ёсць факты, відаць, і сёння такія ж: таму, дзе трэніруецца наша моладзь, відэакамеру, відэа ў федэрацыю, у Мінспорту можна, і ў кожны момант мы можам паглядзець, як ідзе працэс. І кожны трэнер бачыць, што за ім кантроль. І, вядома, трэба ездзіць, глядзець і кантраляваць трэнерскую працу.

Нягледзячы на невыразную гульню нацыянальнай каманды ў Парыжы, усё ж такі ў беларускага хакея ёсць перамога. Менск разам з Рыгай ўжо праз чатыры гады будзе прымаць чэмпіянат свету ў хакеі», - падае словы Шапіры тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны