BE RU EN

Шапіра зрабіў рацпрапанову Лукашэнку наконт менскага «Дынама»

  • 25.05.2017, 15:43

Новы кіраўнік ФХРБ «быў актыўным» на планёрцы ў дыктатара.

Легіянераў у менскім «Дынама» можна пакуль захаваць, але з часам памяншаць іх колькасць. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Федэрацыі хакею Сямён Шапіра на нарадзе ў Лукашэнкі ў пытаннях развіцця хакею ў краіне, піша nn.by.

«Актуальным з'яўляецца пытанне ліміту на легіянераў у «Дынама», - сказаў Сямён Шапіра. - Прапаную ў наступным сезоне захаваць колькасць легіянераў да чатырох чалавек.

Гэтая пазіцыя вывераная і Федэрацыяй хакея, і абмяркоўвалі мы яе з удзельнікамі нарады. Далей - змяншаць гэтую планку пры ўмове, што беларускія хакеісты будуць гатовыя на роўных канкураваць са спаборнікамі ў лізе, а каманда будзе паказваць годны ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі вынік».

Разам з тым, адзначыў ён, поўная адмова ад замежнікаў значна знізіць фінансавую нагрузку на клуб. Гэта дазволіць яму зэканоміць не менш як $3 млн. З іншага боку, гэтая пастанова можа негатыўна адбіцца на выніках каманды і, як следства, магчыма, знізіцца наведвальнасць гульняў з яе ўдзелам. А клуб нясе велізарную сацыяльную функцыю і з'яўляецца лідарам КХЛ у колькасці заўзятараў на трыбунах.

Апошнія навіны