BE RU EN

Сіноптыкі: У пятніцу будзе да +23 градусаў

  • 25.05.2017, 15:28

У Беларусі 26 траўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах, уранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Уначы і ўранку ў асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах магчымыя парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, удзень - 17-23 градусы цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны