BE RU EN

Апублікаваныя фотаздымкі чалавека, што кінуў выбухоўку на тэрыторыю беларускай амбасады ў Літве

  • 25.05.2017, 12:22

Паліцыя Вільні просіць дапамогі ў апазнанні падазраванага.

Паліцыя Вільні паведамляе, што атрыманы фатаграфіі чалавека, якога падазраюць у тым, што ён кінуў неўсталяваны прадмет, што ўзарваўся, на тэрыторыю беларускага пасольства, паведамляе delfi.lt.

Паводле звестак паліцыі, менавіта ён ўцякаў ад будынка амбасады, калі адбыўся выбух.

Нагадаем, 18 траўня, а 20.26 ч. У паліцыю паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыю беларускай амбасады ў Вільні, на вул. Міндоўга, кінулі неўсталяваны прадмет (магчыма, петарду), прадмет выбухнуў ў двары амбасады.

Маёмасць і людзі не пацярпелі.

Падчас расследаванне былі атрыманыя запісы з відэакамер, на якіх зафіксаваны малады чалавек, які падазраецца ў парушэнні грамадскага парадку.

Апошнія навіны