BE RU EN

У крамах Гомеля з'явяцца паліцы з дармовымі прадуктамі для бедных

  • 24.05.2017, 21:40

Пакупнікам прапануюць пакідаць прадукты для бедных.

У абласным цэнтры «Чырвоны Крыж» запускае дабрачынны праект «Паліца дабра» - 26 траўня а 14.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё праекта ў краме «Аксана» на вуліцы Барыкіна, 100, піша katolik-gomel.by.

- Праект прадугледжвае ўсталяванне ў харчовых крамах адмысловых паліц, на якіх пакупнікам прапануецца пакідаць прадукты для бедных. Маламаёмасныя і бяздомныя жыхары могуць цалкам бясплатна ўзяць сабе гэтыя прадукты, - распавялі ў абласной арганізацыі «Чырвонага Крыжа». - Праект з'яўляецца пілотным, на тэрыторыі Беларусі гэта першы досвед. Пры паспяховай рэалізацыі і запатрабаванасці мы плануем пашырыць тэрыторыю ўстаноўкі такіх паліц на ўсю Гомельскую вобласць.

У Гомелі «Паліцы дабра» будуць устаноўленыя ў трох крамах сеткі ААТ «Цукаргандаль»: крама «Аксана» (вул. Барыкіна, 100), крама «Дашанька» (вул. Менская, 42), крама «Наталля» (вул. Ільіча, 47).

Апошнія навіны