BE RU EN

Яўгенія Стрыжак: Увосень у Беларусі будзе новая хваля пратэстаў

  • 24.05.2017, 20:22

Актывістка прафзвязу РЭП упэўненая, што на новыя пратэсты беларусы ўзнімуцца ўвосень.

Актывістка незалежнага прафзвязу РЭП Яўгенія Стрыжак мяркуе, што новую хвалю пратэстаў варта чакаць увосень, перадае «Радыё Рацыя».

- Улетку мы можам адпачываць, бо лета - гэта час вакацый, а вось увосень, калі прыйдуць новыя рахункі за камунальныя паслугі з ацяпленнем ды іншымі выдаткамі, калі зноў падвысяцца кошты, тады будзе новая хваля пратэстаў, або як мінімум незадаволенасці людзей. А ўлетку мы будзем адпачываць на гародах.

З лютага да красавіка 2017 году ў шмат якіх гарадах Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах».

Апошнія навіны