BE RU EN

Мэсі асудзілі на 21 месяц пазбаўлення волі

  • 24.05.2017, 20:14

Вярхоўны суд Гішпаніі вынес прысуд у справе форварда «Барсэлоны» Ліянэля Мэсі.

Пацверджаны прысуд у выглядзе 21 месяца пазбаўлення волі ў сувязі з вялікім махлярствам падчас нявыплаты падаткаў за перыяд 2007-2009 гадоў, паведамляе Marca.

Агульная сума нявыплаты склала 4,1 мільёна еўраў.

Тэрміны да двух гадоў за эканамічныя злачынствы ў Гішпаніі не караюцца рэальным зняволеннем.

Першапачаткова абвінавачванне патрабавала тры гады зняволення для Мэсі і ягонага бацькі Хорхе, аднак суд скараціў пакаранне да 21 месяца.

Апошнія навіны