BE RU EN

Якія рэгіёны Беларусі жывуць на свае грошы?

  • 24.05.2017, 20:04

Ніводнага датацыйнай раёна няма толькі ў Берасцейскай вобласці.

Якія з раёнаў робяць самы вялікі ўклад у гэтую лічбу, а якія сядзяць на датацыях цэнтра, вывучыў «Ежедневнік».

Паводле звестак Мінфіна, ад 80% да 100% складае дзель уласных даходаў у агульнай суме паступленняў у бюджэт у сталіцы, ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Наваполацку, Жодзіне, Баранавічах і Пінску.

У Віцебскай вобласці два такія раёны - Віцебскі і Полацкі, у Менскай - пяць (Лагойскі, Смалявіцкі, Менскі, Койданаўскі, Салігорскі), у Магілёўскай - адзін (Магілёўскі), у Гарадзенскай - тры (Гарадзенскі, Лідскі і Астравецкі), у Гомельскай - пяць (Гомельскі, Рэчыцкі, Жлобінскі, Светлагорскі, Мазырскі), у Берасцейскай - два (Берасцейскі і Баранавіцкі).

Ад 60 да 79% забяспечваюць самі сябе даходамі яшчэ 25 рэгіёнаў - Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Чашніцкі і Аршанскі на Віцебшчыне, Барысаўскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі і Нясвіжскі - у Менскай вобласці, Асіповіцкі, Крычаўскі, Шклоўскі і горад Бабруйск - у Магілёўскай вобласці, Рагачоўскі - на Гомельшчыне, Смаргонскі, Ашмянскі, Ваўкавыскі і Дзятлаўскі - на Гарадзеншчыне, Пінскі, Лунінецкі, Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Кобрынскі, Пружанскі, Жабінкаўскі і Камянецкі - на Берасцейшчыне.

На процілеглым полюсе датацыйных раёнаў (ад 20 да 39% мясцовых паступленняў у агульнай суме даходаў) знаходзіцца 28 адміністрацыйных адзінак. З іх тры размешчаныя ў Віцебскай вобласці (Ушацкі, Дубровенскі і Лёзненскі), восем - на Меншчыне (Мядзельскі, Крупскі, Старадарожскі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Клецкі, Капыльскі, Любанскі), восем - у Магілёўскай (Дрыбінскі, Мсціслаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Краснапольскі, Клічаўскі), восем - у Гомельскай (Кармянскі, Чачэрскі, Веткаўскі, Лоеўскі, Брагінскі, Лельчыцкі, Ельскі, Нараўлянскі) і адзін - у Гарадзенскай вобласці (Свіслацкі).

Ніводнага датацыйнай раёна ў гэтай катэгорыі няма толькі ў Берасцейскай вобласці.

Апошнія навіны