BE RU EN

Трамп: Расея павінна адказаць за свае дзеянні ў Крыме і Данбасе

  • 24.05.2017, 19:57

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў трансатлантычнае адзінства што да прыцягнення РФ да адказнасці за яе дзеянні на ўсходзе Украіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расея павінна адказаць за свае дзеянні ў Крыме і на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Італіі Сэрджам Матарэлам і прэм'ер-міністрам Паалам Джэнтылоні, паведамляе прэс-служба Белага дома.

«Прэзідэнт Трамп пацвердзіў трансатлантычнае адзінства што да прыцягнення Расеі да адказнасці за яе дзеянні ў Крыме і на ўсходзе Украіны, і адзначыў, што важна пераканаць Расею выканаць свае абавязанні ў рамках менскіх пагадненняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамлення, стораны таксама абмеркавалі мэты саміту G7, на якім кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў могуць дамагчыся кансэнсусу аб найбольш актуальных дыпламатычных і эканамічных пытаннях.

Раней дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым заявіў, што санкцыі супраць Расеі застануцца ў дзеянні датуль, пакуль Масква не скасуе дзеянні, якія іх выклікалі.

Апошнія навіны