BE RU EN

У Берасцейскім раёне на каналізацыйнай станцыі памёр працоўны

  • 24.05.2017, 17:38

60-гадовы жыхар вёскі Кавердзякі працаваў аператарам водаачышчальных сістэм.

У Берасцейскім раёне рабочы аграпрамысловага прадпрыемства памёр у памяшканні каналізацыйна-помпавай станцыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся ўдзень 23 траўня паблізу вёскі Вялікія Матыкалы. Працоўны СГЦ «Заходні» ў памяшканні каналізацыйна-помпавай станцыі ўбачыў нежывое цела калегі без бачных прычын гвалтоўнай смерці. 60-гадовы жыхар вёскі Кавердзякі працаваў аператарам водаачышчальных сістэм.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у той дзень мужчына ў парушэнне тэхнікі бяспекі ўвайшоў у памяшканне станцыі без сродкаў абароны. Таксама паведамляецца, што ён пакутаваў на хваробы сэрца.

Апошнія навіны