BE RU EN

Віктар Шандаровіч: У мірны час Пуцін - лузэр

  • 24.05.2017, 17:31

Расейскі пісьменнік і публіцыст выказаўся з нагоды небяспекі Расеі для Беларусі.

На думку Віктара Шандаровіча, калі пытанне Украіны для Расеі будзе вычарпанае, яна можа ўзяцца і за Беларусь. Гэта трэба для падтрымання «ваеннай істэрыкі». Пра гэта ён заявіў «Еўрарадыё».

- У мірны час Пуцін - лузэр. Калі расейцы выйдуць са стану ваеннай істэрыкі, яны ўбачаць, што пры Пуціне ўсё дэградуе. Каб яны не навялі вочы на рэзкасць, іх трэба трымаць у стане сталай вайны. Таму што ў ваенны час Пуцін - нацыянальны лідар. Гэта ваенная істэрыка, разлічаная на ідыётаў.

Публіцыст, сцэнарыст праграмы «Куклы» Віктар Шандаровіч прыехаў у Беларусь упершыню за 16 гадоў. Яму нарэшце выдалі «гастролькі». Гэты выступ адбудзецца 25 траўня ў канцэртнай зале «Мінск».

Апошнія навіны