BE RU EN

У Брытаніі скасаваныя ўсе публічныя мерапрыемствы

  • 24.05.2017, 16:31

Узровень тэрарыстычнай пагрозы павышаны да крытычнага.

Брытанскі парламент скасаваў усе публічныя мерапрыемствы ў сувязі з тэрактам у Манчэстэры 22 траўня.

Падчас выбуху на найбуйнейшай у Еўропе канцэртнай арэне загінулі 22 чалавекі. 20 з 64 параненых застаюцца ў крытычным стане, паведамляе «Радыё Свабода».

За смяротніка, які ўчыніў выбух, паліцыя ўважае мясцовага жыхара Салмана Абэдзі з сям'і выхадцаў з Лівіі. Паводле звестак французскіх спецслужбаў, ёсць довады ягоных сувязяў з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава»), якая ўзяла на сябе адказнасць за выбух. Кіраўніца брытанскага МУС Эмбер Рад заявіла, што Абэдзі нядаўна вярнуўся з Лівіі.

Раней у сераду ў Манчэстэры былі затрыманыя яшчэ трое падазраваных у датычнасці да выбуху. Учора паліцыя ў гэтай справе затрымала 23-гадовага мужчыну.

Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікай Брытаніі павышаны да крытычнага.

Брытанскія гарады патрулююць не толькі ўзмоцненыя паліцэйскія патрулі, але і вайсковыя падраздзяленні.

Апошнія навіны