BE RU EN

Больш за траціну пенсіянераў Менска вымушаныя працаваць

  • 24.05.2017, 15:22

37% менскіх пенсіянераў прадаўжаюць працаваць пасля выхаду на пенсію.

Камітэт працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама паведаміў, што ў Менску прадаўжаюць працаваць 176 010 пенсіянераў, піша tut.by.

Усяго на 1 траўня гэтага года ў Менску было 483 606 менчукоў пенсійнага веку. Атрымліваецца, што амаль 37% менскіх пенсіянераў усё адно прадаўжаюць працаваць нават пасля выхаду на пенсію.

Для параўнання, у лютым мінулага года ў Менску было 475 000 пенсіянераў - з іх працавалі 176 500. А 1 жніўня 2015 года на ўліку ў Менску знаходзілася 468 907 пенсіянераў, з іх 166 194 працуючых.

Апошнія навіны