BE RU EN

Папа Рымскі заклікаў Дональда Трампа ўзяць на сябе ролю міратворца

  • 24.05.2017, 14:56

Сустрэча адбылася ў Апостальскім палацы Ватыкана.

Трамп адказаў, што будзе памятаць пра гэта, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя таго, пантыфік перадаў амерыканскаму лідару копію сваёй энцыклікі аб абароне навакольнага асяроддзя ад наступстваў глабальнага змянення клімату ад 2015 года. Трамп абяцаў прачытаць і падарыў Францішку пяць кніг змагара за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга ў першым выданні.

Сустрэча адбылася ў Апостальскім палацы Ватыкана.

У Рым Трамп прыляцеў з Ізраіля, дзе заклікаў бакі канфлікту дасягнуць кампрамісу дзеля міру.

З Італіі амерыканскі прэзідэнт накіруецца ў Брусэль для перамоваў з кіраўнікамі Еўрапейскага Звязу і NATO.

Затым ён зноў вернецца ў Італію, дзе ў чацвер возьме ўдзел у саміце «вялікай сямёркі» на Сіцыліі.

Апошнія навіны