BE RU EN

Ва Украіне праходзіць маштабная спецаперацыя паводле справы Януковіча

  • 24.05.2017, 14:01

Сілавікі правялі сотні ператрусаў, затрыманыя 23 чалавекі.

Больш за 1 тысячу 700 паліцыянтаў і блізу 500 вайсковых пракурораў праводзяць 454 ператрусы ў 15 абласцях Украіны, адбываецца адначасовае затрыманне шэрагу асоб для дастаўкі ў суд для абрання меры стрымання. Пра гэта на супольным з міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым брыфінгу ў Кіеве заявіў галоўны вайсковы пракурор Анатоль Маціяс, каментуючы маштабную антыкарупцыйную спецаперацыю, якую праводзяць сілавікі, піша unian.net.

«Яны будуць дастаўляцца авіятранспартам наўпрост сюды з уручэннем ім падазрэнняў і адпраўкай у Пячэрскі раённы суд (Кіеў) для фактычнага разгляду нашых хадайніцтваў аб абранні меры стрымання - арышце», - сказаў Маціяс.

Пракурор растлумачыў, што спецаперацыя тычыцца карупцыйных злачынстваў атачэння экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

«Цяпер ідзе аперацыя ў дачыненні да першых кіраўнікоў і іх намеснікаў 15 абласных упраў Міністэрства даходаў і збораў (на той момант), так званых дзяржаўных падатковых адміністрацый, якія мелі наўпроставае дачыненне да арганізацыі і функцыянавання падатковых пляцовак, у выніку чаго злачынная арганізацыя Януковіча і Кліменкі змагла ўзбагаціцца за кошт падаткааплатнікаў на даведзеную следствам суму 97 млрд грн», - сказаў Маціяс.

Апошнія навіны