BE RU EN

Арганізатары тэніснага турніру на Мальёрцы абвясцілі пра ўдзел Азаранкі

  • 24.05.2017, 12:48

На турніры адбудзецца вяртанне вядомай спартоўкі пасля родаў.

Вяртанне ў тур пасля родаў экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі адбудзецца на травяным турніры на Мальёрцы (прызавы фонд - $226,750 тыс.), які пройдзе з 18 да 25 чэрвеня. Пра ўдзел беларускі ў ім паведамляе афіцыйны твітэр спаборніцтваў, піша tut.by.

Нагадаем, што 22 траўня Віка Азаранка заявіла пра тое, што гатовая згуляць напярэдадні Уімблдонскага турніру, які стартуе 3 ліпеня.

- У мяне ёсць некалькі добрых навін, - напісала Віка ў твітэры. - Я дамаглася прагрэсу ў трэніроўках і адчуваю сябе гатовай да спаборніцтва. Да таго ж малыш Леа кажа, што хоча ўбачыць Лондан і Уімблдон. Найбліжэйшыя дні я канчаткова сфармую свой каляндар. Напярэдадні старту спаборніцтваў ва Уімблдоне я ўжо запланавала ўдзел у адным з травяных турніраў. Буду трымаць вас у курсе. Дзякуй за падтрымку! Хутка ўбачымся.

Вікторыя Азаранка стала мамай 20 снежня 2016 года. Нованароджаны з'явіўся на свет у Злучаных Штатах Амерыкі і атрымаў імя Леа Аляксандр.

ФОТА: INSTAGRAM.COM/VICHKA35

У сусветным рэйтынгу Азаранка займае 972-ты радок. Найлепшая з беларусак - Аляксандра Сасновіч (WTA 96). Далей размясціліся Арына Сабаленка (WTA 115), Вольга Гаварцова (WTA 142) і Вера Лапко (WTA 252).

Апошнія навіны