BE RU EN

Як псеўдасвятар падманам атрымліваў грошы ад жыхароў Менска

  • 24.05.2017, 12:36

«Айцец Аляксандр» - 44-гадовы раней асуджаны мянчук.

У канцы красавіка ў менскую міліцыю паступіла некалькі заяваў. Людзі скардзіліся, што іх падмануў мужчына, які прадстаўляўся святаром.

Праваахоўнікі высветлілі, што махляр прадстаўляўся «айцом Аляксандрам», прапаноўваў асвяціць кватэры, пры гэтым даставаў запіскі і прапаноўваў іх запоўніць. Тлумачыў, што яны будуць перададзеныя манахам з Грэцыі, якія як раз прыехалі ў Менск. Таксама мужчына прапаноўваў набыць ладанку, збіраў «ахвяраванні для анкахворых дзяцей», піша nn.by.

23 траўня міліцыянты затрымалі 44-гадовага менчука. Раней ён быў судзімы, на момант затрымання нідзе не працаваў. Святаром ён не з'яўляецца.

Цяпер паводле справы праводзіцца праверка. Мужчына можа быць датычны да аналагічных злачынстваў як у сталіцы, так і іншых гарадах. Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра факты махлярства «святара», звярнуцца ў Першамайскае РУУС Менска асабіста альбо па тэлефонах 102, 8-017-239-66-18, 8-017-280-02-02. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Апошнія навіны