BE RU EN

Дональд Трамп прыбыў у Ватыкан на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам

  • 24.05.2017, 10:26

Прэзідэнт ЗША таксама правядзе перамовы з прэзідэнтам Італіі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з жонкай Мелані падчас свайго першага візіту ў Еўропу прыбылі ў Ватыкан, дзе Трамп сустрэнецца з папам рымскім Францыскам, піша newsru.co.il.

Пасля сустрэчы з пантыфікам Трамп правядзе перамовы з прэзідэнтам Італіі Серджам Матарэлам і прэм'ер-міністрам Паалам Джэнцілоні.

Нагадаем, што падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША Папа Рымскі наведаў мяжу Мексікі і ЗША і заявіў, што людзі, якія хочуць будаваць толькі сцены, а не масты, не з'яўляюцца хрысціянамі.

У адказ Дональд Трамп назваў гэтую заяву ганебнай і абвінаваціў Францішка ў тым, што той з'яўляецца пешкай мексіканскага ўрада.

Апошнія навіны