BE RU EN

Пад Івацэвічамі загарэўся цягнік Менск-Берасце

  • 24.05.2017, 9:02

47 пасажыраў эвакуявалі з вагона.

Узгаранне ў тамбуры вагона пасажырскага цягніка №607 Менск-Берасце адбылося на чыгуначнай станцыі Івацэвічы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі, паведамляе БелТА.

Паведамленне пра загаранне паступіла 23 траўня а 16.19. Пацярпелых няма. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС 47 пасажыраў самастойна пакінулі вагон.

Агнём пашкоджана ўнутраная ашалёўка тамбура. Затрымка ў руху цягніка склала 45 хвілін. Прычына загарання вызначаецца.

Апошнія навіны