BE RU EN

Названа імя падазраванага ва ўчыненні тэракту ў Манчэстэры

  • 23.05.2017, 19:58

22-гадовы падазраваны нарадзіўся ў Манчэстэры, а ягоная сям'я была родам з Лібіі.

Ва ўчыненні выбуху на «Манчэстар Арэне» ў Вялікабрытаніі падазраецца мясцовы жыхар Салман Абэдзі, паведаміў кіраўнік гарадской паліцыі Ян Хопкінс, паведамляе ВВС.

«Мы падазраём 22-гадовага Салмана Абэдзі. Аднак мы не атрымалі яшчэ пацверджання каранера, так што больш нічога мы з гэтай нагоды не каментуем», - сказаў Хопкінс.

Раней пра гэта паведамлялі тэлеканал CBS News і агенцтва Аssociated press без указання крыніц інфармацыі.

Як паведамляе карэспандэнт ВВС з Манчэстэра, паліцыя мяркуе, што Абэдзі нарадзіўся ў Манчэстэры, а ягоная сям'я была родам з Лібіі.

Тэракт у Манчэстэры адбыўся ў панядзелак увечары падчас канцэрту амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ.

Паводле апошніх звестак, у выніку выбуху на «Манчэстар Арэне» загінулі 22 чалавекі, блізу 120 атрымалі раны.

Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Апошнія навіны