BE RU EN

Заўзятары «Нансі» назвалі Чарніка найлепшым гульцом сезона

  • 23.05.2017, 19:50

Беларускі галкіпер прадоўжыць кар'еру ў Францыі.

Заўзятары «Нансі» пасля кожнай гульні клуба ў мінулым сезоне чэмпіянату Францыі выбіралі найлепшага гульца двубою. Больш за ўсіх, 6 разоў, годнасць MVP сустрэчы атрымліваў беларускі галкіпер-легіянер Сяргей Чэрнік.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «Нансі».

Чэрнік прадоўжыць кар'еру ў французскім клубе, нягледзячы на вылет каманды з Лігі 1. Тэрмін ягонага кантракту з «Нансі» мінае праз два гады. Пасля адпачынку брамнік павінен прыбыць у клуб, які 27 чэрвеня пачне падрыхтоўку да новага сезону.

Апошнія навіны