BE RU EN

Беларускі стартап атрымаў $15 мільёнаў інвестыцый

  • 23.05.2017, 19:33

Сэрвіс PandaDoc заснавалі беларусы Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк.

Стартап PandaDoc здолеў прыцягнуць інвестыцыі на 15 мільёнаў даляраў. Адпаведная інфармацыя з'явілася на рэсурсе VentureBeat.

Сэрвіс заснаваны беларусамі Мікітам Мікада і Сяргеем Барысюком у 2013 годзе, за ўвесь час працы праект атрымаў інвестыцый прыкладна на $6 мільёнаў. Увесну гэтага года кампанія PandaDoc стала рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, паведамляе «Онлайнер».

Сэрвіс аўтаматызуе электроннае дакументаабарачэнне: ён дазваляе вызначаць канкрэтны час падпісання папер і паказвае, колькі часу атрымальнік чытаў файл перад пакіданнем лічбавага подпісу. Праект афіцыйна падтрымліваецца сэрвісамі Google Docs і Sheets і працуе з сістэмамі Base, Zoho і шэрагам іншых.

Апошнія навіны