BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

  • 23.05.2017, 19:10

З 1 чэрвеня тытунёвыя фабрыкі падымуць кошты некаторых тыпаў цыгарэт.

Некаторыя тыпы цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства падаткаў і збораў.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Kent Feel будуць каштаваць Br2,65.

З прадукцыі ТАА "Тытунь-Інвест" на 1 капейку стануць даражэйшымі некаторыя тыпы цыгарэт "Карона", на тую ж капейку падаражэюць "Форт Слім". Некаторыя тыпы цыгарэт LD, Monte Carlo і Camel падаражэюць на 2 капейкі.

Сярод імпартных цыгарэт на 10 капеек паднімуцца кошты Aroma Rich.

Беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Апошнія навіны