BE RU EN

У Баранавічах затрымалі крымінальнага аўтарытэта

  • 23.05.2017, 19:05

Затрыманы быў «наглядчыкам» за горадам.

У Баранавічах міліцыянты затрымалі крымінальнага аўтарытэта, піша БелТА са спасылкай на 6-ю ўправу Берасцейскай вобласці ГУБАЗіК МУС.

29-гадовы мужчына займаўся рэкетам і вымагальніцтвам, належаў да злачыннай групоўкі. За пэўную плату ён «абараняў» індывідуальных прадпрымальнікаў, удзельнічаў у развязанні канфліктных сітуацый паміж канкурэнтамі. Затрымалі яго пры сілавой падтрымцы берасцейскага АМАПу за бойку ў падкантрольнай яму кавярні.

Затрыманага змясцілі ў следчы ізалятар. Цяпер супрацоўнікі ГУБАЗіК высвятляюць дадатковыя чыннікі супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.

Паведамляецца, што затрыманы быў «наглядчыкам» за горадам. Раней ён ужо быў судзімы за вымагальніцтва і супраціў міліцыянтам, меў пэўны статус у крымінальным асяроддзі. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што мужчына падтрымліваў сувязь з вядомым беларускім крымінальным аўтарытэтам, які цяпер знаходзіцца за межамі краіны, заяўляюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны