BE RU EN

Відэафакт: Касмічны гол з цэнтра поля, забіты ў беларускім чэмпіянаце

  • 23.05.2017, 17:21

Гол быў забіты са стандартнага становішча.

Некалькі тыдняў таму мы даведаліся пра тое, як у другой лізе чэмпіянату Беларусі забіваюць пяткай з 15 метраў, піша «Трибуна».




На мінулых выходных аўтар гола з роліка зноў прыгожа вызначыўся. На 29-й хвіліне матчу «Спадарожнік» - «Вікторыя» Мікалай Гурыновіч забіў ужо са штрафнога. Такім чынам «Вікторыя» адкрыла лік у матчы.

У другім тайме «Спадарожнік» паддаў ходу і да 83-й хвіліны гаспадары вялі 2:1. Становішча «Вікторыі» ўскладнялася выдаленнем і, здавалася, паразы ім не пазбегнуць. Аднак «Вікторыі» зноў на выручку прыйшло стандартнае становішча. Даўнютка мы такіх «дальнабояў» не бачылі. Космас!

Матч скончыўся з лікам 2:2.

Апошнія навіны