BE RU EN

У Віцебску ўчынілі налёт на букмекерскую кантору

  • 23.05.2017, 15:36

Нападнік скраў з касы больш за $900.

Увечары 21 траўня ўчынілі напад на букмекерскую кантору ў абласным цэнтры, піша belsat.eu.

Касірка канторы, на якую напалі, зачыняла памяшканне, калі яе атакаваў невядомы мужчына. Хлопец сціснуў шыю пацярпелай і стаў патрабаваць ключы ад касы. Скарыстаўшыся ключамі, ён скраў з касы больш за 1800 рублёў і знік з месца здарэння.

Пасля дзяўчына-касірка звярнулася ў міліцыю, на месца здарэння прыехала следча-аператыўная група. Міліцыянты высветлілі, што злачынства ўчыніў беспрацоўны жыхар Віцебска 1991 года нараджэння. Па факце нападу распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.207 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Апошнія навіны